Новы Час

Новы Час

@novychas 4 533 подписчиков канал

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі, аўтарская аналітыка, культурныя імпрэзы - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Открыть
Категория: Belarusian

Похожее

Крыпта_Беларусь
Крыпта_Беларусь
@cryptobelarusik
Historyja
Historyja
@historyja
SYMBAL.BY
SYMBAL.BY
@symbalby

Рекомендуем

NEXTA Live
NEXTA Live
@nexta_live
Передачи Посылки Грузоперевозки Евросоюз
Передачи Посылки Грузоперевозки Евросоюз
@Transfer_Transportation_EU
Сталингулаг
Сталингулаг
@stalin_gulag

Последние сообщения

Что бы увидеть другие сообщения, подпишитесь на канал @novychas

​​Будкін: У дзяржаўных установах культуры адбываецца самы сапраўдны тэрор

Ніхто ў сферыкультуры не абаронены ад звальнення, культура губляе незамяняльных спецыялістаў, распавёў Сяргей Будкін «Филину».
Калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN https://novychas.online/hramadstva/budkin-u-dzjarzaunyh-ustanovah-kultury-adbyvaecca

178 17:15

​​Касым-Жамар Такаеў даручыў расследаваць кожную смерць падчас беспарадкаў у Казахстане

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў расследаваць смерці людзей падчас студзеньскіх падзей, якія адбыліся ў краіне, паведамляе яго прэс-служба.
Калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN https://novychas.online/zamezza/kasym-zamar-takaeu-daruczyu-rassledavac-koznuju-sm

423 16:30

​​🎭​​Крыніцы: Жонка Макея можа ўзначаліць Тэатр юнага гледача

Пасаду дырэктара Тэатра юнага гледача замест звольненага па палітычных матывах Уладзіміра Савіцкага можа заняць Вера Палякова, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай рады культуры.
Калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN https://novychas.online/kultura/krynicy-zonka-makeja-moza-uznaczalic-teatr-junah

539 16:00

​​Змагарны 1863-ці
Уладзімір Арлоў

Нацыянальна-вызвольнае паўстанне Кастуся Каліноўскага — адна з самых важных падзеяў беларускай гісторыі. Расейскія гісторыкі, а таксама ўсе, хто не хоча бачыць нашу краіну незалежнай, заўсёды называюць паўстанне 1863 года «польскім». Але ж многія гісторыкі Польшчы ўжо даўно зрабілі выснову, што Каліноўскі не быў палякам, а збройнае змаганне на нашых землях было не польскім, а беларускім, бо ў ім бралі ўдзел паўстанцы-беларусы, якімі камандавалі таксама беларусы.
Калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN https://novychas.online/poviaz/zmaharny-1863-ci

594 15:30

​​«Міліцыянт сказаў, што не бачыць ува мне раскаяння». Таццяна Батура распавяла пра 46 сутак на Акрэсціна

Таццяну Батура затрымалі 15 лістапада, перад судом над палітвязнем Вольгай Залатар. Батуру тройчы судзілі за «дробнае хуліганства», у агульнай складанасці яна правяла на Акрэсціна паўтара месяца, з іх 20 дзён у карцары, 13 — трымала галадоўку на знак пратэсту супраць умоў утрымання. Напярэдадні чацвёртага суда Таццяна даведалася пра смерць бацькі, пасяджэнне перанеслі з 31 снежня на 3 студзеня. Жанчына змагла трапіць на пахаванне, а пасля з'ехала з Беларусі.
Калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN https://novychas.online/hramadstva/milicyjant-skazau-szto-ne-baczyc-uva-mne-raskaja

617 15:15

​​Яны пра нас. Замежныя СМІ пра рэферэндум у Беларусі і магчымасць вайны з Украінай
Сяргей Варончык

Рэферэндум у Беларусі і транзіт улады, расійска-беларускія ваенныя вучэнні і магчымасць вайны з Украінай. Як замежныя СМІ рэагавалі на гарачыя тэмы тыдня — у нашым дайджэсце.
Калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN https://novychas.online/zamezza/jany-pra-nas-zameznyja-smi-pra-referendum-u-belar

637 15:01

​​🕊«Я ў цэнтры Пінска п'ю каву». Літаратар Севярын Квяткоўскі выйшаў на волю

Пра гэта мужчына напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. І таксама апублікаваў адпаведны фотаздымак.
Калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN https://novychas.online/hramadstva/ja-u-centry-pinska-p-ju-kavu-litaratar-sevjaryn

685 14:30

​​Крыніцы: У Высокім пасля абмеркавання праекта Канстытуцыі затрымалі мужчыну

Верагодна, адбылося другое затрыманне, звязанае з абмеркаваннем праекта Канстытуцыі. Пасля «дыялогу» на прадпрыемстве «Высокаўскае ДРСУ-137» у горадзе Высокае ў пятніцу, 21 студзеня, затрыманы мясцовы жыхар Андрэй Дубіна.
Сведкі затрымання кажуць, што ён выказаў прапанову: каб у выбарах забаранілі ўдзельнічаць вусатым і лысым. Верагодна, супраць мужчыны будзе пачатая справа за абразу Лукашэнкі.
19 студзеня ў Высокім сапраўды абмяркоўвалі праект зменаў у Канстытуцыю. Але, на жаль, няма магчымасці дадаткова пацвердзіць інфармацыю пра затрыманне праз свае крыніцы.
Калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN https://novychas.online/hramadstva/krynicy-u-vysokim-paslja-abmerkavannja-praekta-ka

709 14:15

​​🎙Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю ютуб-каналу «Жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава. Там яна расказала пра тое, як запісвалася відэа з ёй у кабінеце Ярмошынай, чаму пасля выбараў не правяла інаўгурацыю, ці будзе нарэшце сустрэча з Зяленскім і як адрэагавала на выпады Саннікава
Калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN https://novychas.online/palityka/videa-u-kabinece-jarmoszynaj-hejt-ad-sannikava

744 13:15

​​😷 За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 1964 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1856

Усяго з пачатку пандэміі ў краіне:

зарэгістравана 724903 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19;

ачунялі 717612 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19;

памерлі 5916 пацыента з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй;

праведзена 11462585 тэстаў.

746 13:10

​​На аднаўленне пацярпелага ад ветру Гістарычнага сабора Успення Панны Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве сабралі ўжо 19 928 рублёў. Пра гэта паведаміў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі
Калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN https://novychas.online/hramadstva/na-adnaulenne-mahiljouskaha-kascjola-sabrali-amal

705 13:00

​​Тры беларускія кампаніі падалі заяўкі на транзіт беларускага калію праз Літву

«Літоўскія чыгункі» атрымалі запыты на перавозку ўгнаенняў «Беларуськалія» ад трох беларускіх кампаній. ЛЖД звярнуліся па тлумачэнні пра магчымасць заключэння такіх здзелак у Каардынацыйную камісію па ахове аб'ектаў, важных для забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN https://novychas.online/palityka/try-belaruskija-kampanii-padali-zajauki-na-tranzit

722 12:50