телеграм канал Белсат
Оцени!

Белсат

Тэлеканал Белсат
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Информация о канале

Телеграм канал «Белсат» @belsat (70674 подписчика). Добавлен в каталог 13 Октября 2020. Категория 📰 Новости и СМИ. Открыть в: Telegram | в web версии | Ссылка в каталоге: https://tgram.me/belsat | Телеграм ссылка: https://t.me/belsat Язык: Belarusian, Hausa, Русский.
Ваш канал? Вы можете увеличить его конверсию, купив платное размещение.

Дата добавления
13 Октября 2020 13:30
Последнее обновление
15 Октября 2021 01:51
Дата создания
4 Октября 2016 20:14
Адрес в каталоге
https://tgram.me/belsat
Telegram ссылка
https://t.me/belsat
Подписчики
70674
Язык
Belarusian, Hausa, Русский

Похожие каналы

Телеграм каналы похожие на @belsat

Отзывы на канал @belsat

Оставьте пожалуйста свой комментарий о телеграм канале «Белсат».

Популярное в каталоге

Посмотрите популярные ресурсы в каталоге

Последние посты

Последние сообщения в телеграм канале «Белсат».

💥#main Галоўнае за 11 кастрычніка:

🔹 У Нюрнбергу распачалася прававая канферэнцыя, прысвечаная злачынствам рэжыму Лукашэнкі

🔹 «Наша Ніва»: Юрый Чыж пераведзены пад хатні арышт і накіраваны на псіхіятрычную экспертызу

🔹 EUObserver: некаторыя краіны ЕЗ пастаўлялі зброю ў Беларусь, нягледячы на эмбарга. Перавалачным пунктам была Малдова

🔹 Мужа і жонку Сяргея і Анастасію Крупенічаў сёмы раз (!) асудзілі па адміністратыўцы за «экстрэмізм» у асабістай перапісцы. Сумарна за кратамі яны прабудуць больш як тры месяцы

🔹 Генеральнае консульства Беларусі ў Нью-Ёрку неўзабаве спыніць сваю працу. Гэта патрабаванне амерыканскіх уладаў

15.2K 19:28

❗️Журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне

Яму ставяць у віну два артыкулы КК: аб «распальванні сацыяльнай варожасці» і «абразе прадстаўніка ўлады».

Генадзь знаходзіцца ў СІЗА у Жодзіна ў камеры з карантынам па каронавірусу. Яго нельга наведваць адвакатам і сваякам, і нават забаронена перадаваць перадачы.

Падставай да затрымання стала нататка Мажэйкі на сайце kp.by, дзе аднакласніца Андрэя Зельцара характарызуе апошняга ў школьныя гады як хлопца, які быў заўсёды за праўду і ўмеў пастаяць за сябе, і заявіла, што «не ведае, што яго падштурхнула на такі крок».

Крыніца: @truekpru

14.5K 20:17

Футбольная зборная Беларусі саступіла ў сёмай гульні запар (з сумарнай розніцай мячоў 3:19)

Гэтым разам – зборнай Чэхіі (0:2). За ўвесь матч гульцы беларускай зборнай ні разу не прабілі ў браму суперніка.

«Хатні» матч кваліфікацыі да чэмпіянату свету зборная Беларусі праводзіла ў расейскай Казані, тут яна гуляе ўжо трэці раз (усе тры разы былі паразы) пасля скандалу, звязанага з прымусовай пасадкай у Менску самалёта «Ryanair».

У Казані зборнай кіраваў Георгій Кандрацьеў, які вярнуўся да працы пасля таго, як ягоны тэст на каронавірус даў адмоўны вынік. Але гэта не дапамагло: пад кіраўніцтвам дзейнага трэнерскага штабу зборная саступіла ва ўсіх праведзенных гульнях.

Зараз Беларусь займае апошняе месца ў сваёй адборачнай групе.

Крыніца: @belsat

14.8K 20:37

🌥 Добрай раніцы, сябры!

12 кастрычніка ў нашай краіне месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, вецер паўднёва-усходні 3-4 м/сек.

Раніцай паветра прагрэецца да +5…+7°C, днём да +7…+9°C.

Жадаем вам прыемнага дня і добрага настрою! ☺️

9.7K 05:23

▫️ Паводле інфармацыі @tutby_official, на волю выйшла некалькі фігурантаў «справы Белгазпрамбанку»

Сярод іх сяброўка сям'і Бабарыкі Святлана Купрэева, а таксама былы чалец праўлення Белгазпрамбанка Уладзімір Сажын.

Крыніца: @tutby_official

9.4K 05:34

🤷У інтэрнэце высмеялі патрабаванні жанчыны да мужчынаў у Tinder

Карыстальнікі рэсурсу Reddit апублікавалі скрыншот профілю 27-гадовай жанчыны Эмі з прыкладання для знаёмстваў Tinder з патрабаваннямі да мужчынаў.

Дзяўчына напісала, што хоча знайсці мужчыну з ростам вышэй за шэсць футаў (1,82 метра), без татуіровак на целе і без расліннасці на твары. Таксама, яе будучы выбраннік павінен быць кар'ерыстам, валодаць пачуццём стылю, добра абдымацца, любіць смачна паесці, але ў той жа час не быць занадта пераборлівым у ежы. Апроч гэтага, мужчына абавязаны мець як мінімум адну навуковую ступень, жыць у горадзе, мець некалькі грамадзянстваў. Апроч таго, у патэнцыйнага бойфрэнда Эмі павінна быць незвычайнае прозвішча.

Некаторыя карыстальнікі пішуць, што пад апісанне Эмі падыходзяць толькі двое вядомых мужчынаў – былы агент ЦРУ Джэйсан Борн і злачынец з серыялу «Чорны спіс» Рэйманд Рэдзінгтан.

А вы карыстаецеся прыкладаннямі для знаёмстваў? Падзяліцеся сваім досведам у каментарах!

Крыніца: reddit.com

7.6K 06:15

🔴 Zerkalo.io атрымалі ад менскага супрацоўніка сістэмы аховы здароўя рэальную статыстыку новых выпадкаў COVID-19 за дзень

У дакуменце сабраныя экстраныя спавяшчэнні аб станоўчых тэстах на COVID-19, зарэгістраваныя ў Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі Менску, пазначаныя асабістыя звесткі пацыентаў, інфармацыя пра дыягназ і ўстанову, якая яго выставіла.

Усе падрабязнасці па спасылцы 👇

https://wolbel.eu/news/12-10-2021-zlili-realnuyu-statystyku-u-mensku-da-3076-novyh-vypadkau-covid-19-za-dzen/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма! Белсат «Злілі» рэальную статыстыку: у Менску да 3076 новых выпадкаў COVID-19 за дзень У паўтара раза больш, чым афіцыйна па ўсёй краіне

5.3K 06:50

Ад каронавіруса памёр галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» Уладзімір Пучынскі. Яму быў 51 год.

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Павел Каралёў.

«Сёння ўночы з-за каранавіруса памёр Уладзімір Пучынскі - журналіст, шмат год працаваў у тэме краязнаўства, супрацоўнік Краязнаўчай газеты (апошнім часам галоўны рэдактар). Светлая памяць.
Спачуванне блізкім
», - піша Павел.

Крыніца: Facebook (Павел Каралёў)

2.1K 07:18